Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі згуляюць з азербайджанцамі
Фота з архіва 4 чэрвеня, Мінск . Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) правядуць першы з двух дамашніх спарынгаў,
Сёння на полі стадыёна «Лакаматыў» у Баранавічах падапечныя Віталя Паўлава сустрэнуцца з равеснікамі з Азербайджана (пачатак гульні ў 19.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Другі таварыскі матч беларуская дружына правядзе 7 чэрвеня ў Мінску супраць маладзёжнай зборнай Кітая (U-22). Гэтыя паядынкі стануць для беларускай каманды першым этапам падрыхтоўкі да адборачнага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, які пачнецца ў верасні.
У кваліфікацыйнай групе 9 сапернікамі беларусаў будуць футбалісты Аўстраліі, Бельгіі, Даніі і Уэльса. Дзевяць пераможцаў адборачных груп, а таксама лепшая зборная з тых, што зоймуць другія месцы, атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю маладзёжнага ЧЕ. Астатнія восем каманд, якія фінішуюць другімі, у лістападзе 2026 года правядуць стыкавыя паядынкі за чатыры астатнія пропускі. Фінальная частка маладзёжнага кантынентальнага першынства пройдзе ў пачатку лета 2027 года на футбольных арэнах Сербіі і Албаніі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі. Беларусы тройчы гулялі ў фінальнай стадыі маладзёжнага Еўра. У 2011 годзе ў Даніі яны занялі трэцяе месца, а ў 2004 годзе ў Германіі і 2009 годзе ў Швецыі не выйшлі з групы.