Спорт
Футбалісткі зборнай Беларусі згуляюць з азербайджанкамі ў Мінску
Фота sport5.by 1 ліпеня, Мінск . Футбалісткі жаночых зборных Беларусі і Азербайджана правядуць сёння другі таварыскі паядынак,
Сустрэча адбудзецца на полі мінскага стадыёна «Трактар», пачатак у 16.00, уваход свабодны. Тэлеканал «Беларусь 5» правядзе прамую трансляцыю гэтага паядынку.
У мінулую суботу ў Жодзіне беларускія футбалісткі атрымалі ўпэўненую перамогу з вялікім лікам 3:0. Вароты азербайджанскай каманды паразілі настасся Шупо, Настасся Шлапакова і Вікторыя Валюк.