Фінал валейбольнага турніру «Мяч над сеткай» стартаваў у Мінску
Фота з архіва 14 мая, Мінск . Следам за фінальнымі баталіямі турніру юных гандбалістаў «Імклівы мяч» барацьбу за ўзнагароды пачалі валейбалісты — у Мінску стартаваў фінальны этап турніру «Мяч над сеткай»,
На пляцоўцы сталічнага РДВАР спаборнічаюць каманды юнакоў і дзяўчат, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя рэгіянальныя спаборніцтвы. Старт турніру юных валейбалістаў быў дадзены ў лістападзе 2024 года, у спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль сто каманд у дзесяці ўзроставых групах. У вырашальныя этапы прабіліся 46 лепшых калектываў. Турнір «Мяч над сеткай» з’яўляецца самай яркай падзеяй у дзіцячым валейболе. Гэта своеасаблівы паўнацэнны чэмпіянат для ігракоў малодшых узростаў. У ходзе матчаў трэнеры могуць знайсці новых таленавітых валейбалістаў, а дзеці атрымліваюць вельмі каштоўны спаборніцкі вопыт.
Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя валейбола і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.