Інфаграфіка

Ёлачныя базары

Напярэдадні навагодніх свят у Беларусі разгорнуцца ёлачныя базары.

Усяго запланавана работа больш як 1 тыс. ёлачных базараў лясгасаў*, дзе будуць прадстаўлены елкі ў кадках, яловыя букеты, жывыя елкі і хвоі.

Першымі гандаль пачынаюць лясгасы Мінскай і Віцебскай абласцей — з 15 снежня. Масавы продаж навагодніх дрэў па ўсёй краіне стартуе 20 снежня.

Сярэдні кошт** (па краіне) на жывыя елкі:
да 1 м — ад Br10,21,
1-2 м — ад Br12,65,
2-3 м — ад Br18,94.

Сярэдні кошт навагодніх дрэў у кадках:
да 1 м — Br26,39,
1-2 м — Br32,77.

Як выбраць навагоднюю елку:
— свежая елка насычанага цёмна-зялёнага колеру;
— мае яркі пах ігліцы;
— ствол павінен быць роўным і не тонкім (не менш як 6 см у абхваце);
— ігліца здаровага дрэва — мяккая і эластычная;
— галіны дрэва павінны быць гнуткімі і моцнымі.

Для даведкі
У 2024 годзе ў перыяд зімовых свят лясгасы Беларусі рэалізавалі больш за 162 тыс. навагодніх дрэў і больш за 12 тыс. навагодніх букетаў.

*Гандаль будзе арганізаваны як непасрэдна ў лясніцтвах, так і ў асобных гандлёвых кропках у райцэнтрах і гарадах.

** Кошт навагодніх дрэў залежыць ад месца іх набыцця. Найбольш бюджэтныя варыянты прадстаўлены ў лясніцтвах. Цана таксама можа адрознівацца ў большы ці меншы бок у залежнасці ад рэгіёна.

Крыніца: Мінлясгас.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»