Спорт

Дзесяць беларусаў у Парыжы паспрачаюцца за пуцёўкі на чэмпіянат свету па каратэ 

Фота з архіва 16 кастрычніка, Мінск . У Парыжы ў пятніцу стартуе адборачны турнір на чэмпіянат свету па каратэ 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў,

Барацьбу за ліцэнзіі на планетарны форум у Егіпет павядуць 550 каратыстаў са 105 краін. Для выхаду на чэмпіянат свету, неабходна трапіць у шасцёрку мацнейшых у сваёй вагавой катэгорыі. У першы дзень спаборніцтваў 17 кастрычніка на татамі выйдуць нашы Максім Барэйка (ката), Вікторыя Рудзенчанка (ката), Ульяна Маркава (да 50 кг) і Дэвід Нгуен (да 75 кг).

У суботу ўдзел у парыжскай кваліфікацыі прымуць Марыя Малахава (звыш 68 кг), Максім Кашырскі (да 60 кг) і Алег Мялёхін (да 67 кг). У заключны дзень турніру 19 кастрычніка паядынкі правядуць Вольга Раманюк (да 68 кг), Глеб Сачкоўскі (да 84 кг) і Іван Кудзінаў (звыш 84 кг).

У бягучым сезоне беларускія каратысты не раз станавіліся прызёрамі буйных міжнародных стартаў. Малахава заваявала золата III Гульняў краін СНД у Азербайджане, Кудзінаў атрымаў перамогу на турніры Серыі А на Кіпры, а Маркава заняла трэцяе месца на этапе Маладзёжнай лігі ў Харватыі. Чэмпіянат свету па каратэ 2025 года пройдзе ў канцы лістапада ў Каіры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»