Дзе ноччу ў Беларусі было больш за 25 градусаў марозу, расказалі сіноптыкі
1 лютага, Мінск . У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі, дзе ў Беларусі тэмпература паветра ўначы апускалася ніжэй за мінус 25 градусаў, .
Тэмпературны фон уначы склаў мінус 20-24 градусы, але ў асобных раёнах паветра халаднела да мінус 25-27. Месцамі па паўднёвым захадзе мінімальная тэмпература была мінус 18-19 градусаў.
Халадней за ўсё сёння ноччу было ў Клічаве (Магілёўская вобласць) — мінус 27 градусаў. У Езярышчы (Віцебская вобласць) тэмпература апускалася да мінус 25 градусаў.
У ноч на 2 лютага чакаецца яшчэ больш халоднае надвор’е.






