Спорт

«Дынама» разграміла «Трактар», атрымаўшы буйнейшую перамогу ў гісторыі клуба ў КХЛ

17 красавіка, Мінск . Мінскія дынамаўцы атрымалі першую перамогу ў серыі другога раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць чэлябінскага «Трактара»,

Трэці паядынак серыі адбыўся на «Мінск-Арэне» і стаў першым у гісторыі «Дынама» дамашнім матчам чвэрцьфіналу Кубка Гагарына. «Зубры» вельмі жвава пачалі сустрэчу, дасягнуўшы значнага адрыву ўжо да сярэдзіны стартавай трэці. Вадзім Мароз аформіў дубль за пяць хвілін, паміж двума галамі форварда размясцілася шайба абаронцы Брэдзі Лайла — 3:0.

У другім перыядзе гаспадары давялі лік да непрыстойнага: Віталь Пінчук рэалізаваў большасць, яшчэ па адным голе дадалі Крыс Цірні і Данііл Ліпскі. У заключнай трэці дакладныя кідкі нанеслі Ягор Борыкаў і Ілья Усаў, у выніку 8:0 — «Дынама» пабіла рэкорд клуба па перамозе з самым вялікім лікам за ўвесь час выступленняў у КХЛ.

Два стартавыя матчы процістаяння прайшлі ў Чэлябінску 12 і 14 красавіка і завяршыліся вікторыямі «мядзведзяў» (4:2 і 4:3 у авертайме). Дзякуючы поспеху на дамашнім лёдзе падапечныя Дзмітрыя Квартальнава скарацілі адставанне ў серыі да чатырох перамог (1:2), наступны паядынак каманд у пятніцу таксама прыме Мінск. Пачатак сустрэчы — у 19.30. Далей сапернікі вернуцца ў Чэлябінск, дзе пазмагаюцца 20 красавіка (14.00).

Фота Сяргея Шэлега і Дзяніса Касцючэнкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»