Дубль Сідарава прынёс «Сан-Дыега» перамогу ў матчы АХЛ
Фота hockey.by 31 студзеня, Мінск . Беларускі нападаючы «Сан-Дыега» Ягор Сідараў аформіў дубль у матчы рэгулярнага чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі,
У каліфарнійскім дэрбі «Сан-Дыега» на выездзе абыграў «Каачэлу» з лікам 4:3. Сідараў закінуў трэцюю і чацвёртую шайбы сваёй каманды, а таксама аддаў галявую перадачу. Рэзультатыўная гульня прынесла беларусу званне першай зоркі паядынку. У складзе гаспадароў асістэнцкі бал набраў наш Андрэй Лашко. Пасля 42 матчаў сезона ў актыве Сідарава 23 (12+11) ачкі, Лашко зарабіў 8 (2+6) пунктаў у 32 гульнях.





