Грамадства

ДПК: з пачатку года больш за 5,6 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе

Фота з архіва 19 студзеня, Мінск . З пачатку года больш за 5,6 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе. Аб гэтым са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.

З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 5636 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін-суседак Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 263 696 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 406 595 іншаземцаў, з Літвы — 664 374, з Польшчы — 133 716. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь прыехалі 59 011 чалавек.

У ДПК нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»