Грамадства

Доўгатэрміновая стратэгія і рост укладу ў эканоміку. Снапкоў аб задачах у сферы турызму 

Мікалай Снапкоў і Кірыл Машарскі 19 студзеня, Мінск . Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў прадставіў калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызме» новага кіраўніка — Кірыла Машарскага, а таксама актуалізаваў задачы па развіцці сферы,

Назначэнне Кірыла Машарскага дырэктарам установы кіраўнік дзяржавы ўзгадніў 15 студзеня. Галіна праходзіць перыяд трансфармацыі. Мэта — павялічыць уклад турызму ў ВУП да 4,5 працэнта да 2030 года.

Мікалай Снапкоў адзначыў значны патэнцыял індустрыі гасціннасці і нацэленасць кіраўніка на дасягненне канкрэтнага рэзультату. Урад са свайго боку будзе аказваць калектыву падтрымку. Важна, каб у структуры працавалі прафесіяналы, якія разумеюць, аб чым ідзе размова, ведаюць, як рэалізаваць турыстычны патэнцыял краіны.

«Турызм уключае ў сябе 55 відаў эканамічнай дзейнасці. Без міжгаліновых балансаў, без узаемасувязі развіццё будзе складаным, — адзначыў Мікалай Снапкоў. — Праведзена вялікая работа па выбудоўванні новай архітэктуры. Мы скасавалі Дэпартамент па турызме, узнялі статус агенцтва — агенцтва падпарадкоўваецца непасрэдна ўраду. Выбудавалі вертыкаль, — перафармаціравалі ТІЦы (турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. — Заўвага БЕЛТА), вызначылі ў аблвыканкамах і райвыканкамах адказных і канкрэтных выканаўцаў».

Паводле слоў першага намесніка прэм’ер-міністра, цяпер чакаецца данастройка сістэмы. «Ваша задача — вызначыць доўгатэрміновую філасофію і ідэалогію развіцця турыстычнай галіны, тое, за чым у Беларусь будуць ездзіць у будучым, што мы можам прапанаваць свету, у чым наша адметнасць», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Другой задачай ён назваў пошук партнёраў для вырашэння актуальных пытанняў, а таксама актыўную работу з рэгіёнамі, пастаяннае ўдасканаленне кампетэнцый, павышэнне ўзроўню прафесіяналізму.

«Спрацаваць дрэнна мы не маем права. Гэтай галіной мы можам змяніць эканоміку і аблічча краіны», — адзначыў Мікалай Снапкоў, дадаўшы, што ў дасягненні мэт адзін у полі не воін. Таму трэба аб’яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых, прадоўжыць фарміраванне інстытутаў і нарматыўна-прававой базы. На ўзгадненні знаходзіцца праект указа, якім будуць вызначаны падыходы да падтрымкі інфраструктуры турызму, да развіцця тэрыторый.

«Яшчэ раз трэба паглядзець, ці ўсё мы правільна зрабілі, ці ўсяго дастаткова», — сказаў Мікалай Снапкоў і пажадаў калектыву поспехаў у рэалізацыі задач.

Кірыл Машарскі ў сваю чаргу падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што зробіць усё, каб яго апраўдаць. «Гатовы да новых ініцыятыў, прапаноў. У добры шлях!» — адзначыў ён.
Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»