Эканоміка

Для падрыхтоўкі энергетыкаў. Інавацыйны лічбавы трэнажор запусцілі на Мінскай ЦЭЦ-4 

26 студзеня, Мінск . Інавацыйны лічбавы трэнажор запусцілі на Мінскай ЦЭЦ-4,

Сёння на станцыі стартуе першы этап праграмы лічбавай падрыхтоўкі аператыўнага персаналу энергетычнай галіны. Лічбавы трэнажор дае магчымасць у віртуальным асяроддзі адпрацоўваць дзеянні персаналу ў штатных і няштатных рэжымах, павышаючы ўзровень бяспекі, надзейнасці і ўстойлівасці работы энергасістэмы.

Эфектыўнасць такога падыходу пацверджана ўжо на Беларускай АЭС. Цяпер станоўчы вопыт маштабуецца на цеплавую генерацыю як частку адзінай, выбудаванай сістэмы падрыхтоўкі кадраў для энергетыкі краіны. Праект рэалізаваны ў рамках беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і падрыхтоўкі кадраў для энергетыкі будучыні.

«Калі была ўведзена ў эксплуатацыю Беларуская электрастанцыя, наш Прэзідэнт канцэптуальна дамовіўся з кіраўніком «Расатама» Аляксеем Ліхачовым аб тым, што трэба пашыраць плоскасць нашага ўзаемадзеяння. Адзін з такіх перспектыўных напрамкаў — супрацоўніцтва ў галіне лічбавых тэхналогій. Дзяржкарпарацыя валодае даволі глыбокімі ведамі ў частцы выкарыстання «лічбы» ў тэхналагічных працэсах кіравання атамных электрастанцый», — сказаў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз.
У сваю чаргу ў беларускай энергасістэме вялікае значэнне маюць і цеплавыя станцыі. «Эфектыўнасць іх работы ў значнай ступені залежыць ад таго, наколькі падрыхтаваны дыспетчарскі персанал. Вельмі важна, каб ён быў гатовы да рэагавання на нестандартныя сітуацыі, на нейкія адхіленні ў рэжымах работы і мог у крытычных умовах прымаць правільныя, адэкватныя рашэнні. Для гэтага трэба стварыць інфраструктуру, каб персанал мог трэніравацца на поўнамаштабным трэнажоры і правяраць, да якіх наступстваў прыводзяць тыя ці іншыя дзеянні. Так і нарадзілася сумесна з дзяржкарпарацыяй «Расатам» ідэя аб тым, што можна было б стварыць лічбавы трэнажор, які б поўнасцю дубліраваў усе тэхналагічныя працэсы рэальнага аб’екта. Каб без неабходнасці паўнацэннага разгортвання блокаў можна было тут эксперыментаваць і трэніраваць дыспетчарскі персанал для падрыхтоўкі да штодзённай работы», — адказаў міністр.

«Дзякуючы нашаму эфектыўнаму ўзаемадзеянню мы сёння з вамі маем першы ў краіне лічбавы трэнажор на цеплавой станцыі. Адразу хачу адзначыць, што гэта рашэнне першае, але не адзінае. Мы абсалютна ўпэўнены ў тым, што і ў далейшым будзем гэту тэму развіваць і такія ж трэнажоры будуць з’яўляцца на ўсіх астатніх цеплаэлектрастанцыях. Гэта трэба для павышэння надзейнасці работы беларускай энергасістэмы», — падкрэсліў кіраўнік Мінэнерга.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»