Грамадства

Дэталі вучэнняў АДКБ «Непарушнае братэрства-2025» і «Бар’ер-2025» абмеркавалі ў Таджыкістане

Фота Мінабароны 19 чэрвеня, Мінск . У Таджыкістане прайшлі другія штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні сумеснага вучэння з Міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2025» і спецыяльнага вучэння з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2025». Абодва вучэнні запланаваны на заключным этапе сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Баявое братэрства — 2025». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

На перагаворах разгледжаны і ўзгоднены задумы вучэнняў, склады камандавання і нацыянальных кантынгентаў, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, а таксама пытанні ўсебаковага забеспячэння. Удзельнікі перагавораў правялі рэкагнасцыроўку раёна вучэнняў на палігоне Фахрабад. На вучэннях «Непарушнае братэрства — 2025» і «Бар’ер-2025» плануецца адпрацоўка дзеянняў міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ і ліквідацыі крыніц біялагічных пагроз.

Актыўная фаза вучэння «Непарушнае братэрства — 2025» пройдзе ў сумешчаным фармаце з заключным этапам сумеснага антытэрарыстычнага вучэння кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД «Садружнасць Антытэрор — 2025».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»