Прэзідэнт

Ці вырастуць у Беларусі цэны з-за пошлін Трампа? Лукашэнка развеяў апасенні

Фота з архіва 12 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рэспубліканскага суботніка, расказаў аб магчымым уплыве ўведзеных ЗША пошлін на цэны ў Беларусі,

Пытанне кіраўніку дзяржавы датычылася гандлёвай вайны, развязанай ЗША, і яе ўплыву на цэны тавараў для канечных спажыўцоў, у прыватнасці, ці ўдасца Беларусі прытрымлівацца сваёй формулы справядлівага цэнаўтварэння.

Прэзідэнт заўважыў, што гэта крыху павярхоўны погляд на тое, што адбываецца, які прадугледжвае, што калі ў адной краіне пошліны паднялі, то і ў Беларусі цэны вырастуць. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў гэтым выпадку няма прамой узаемасувязі. «Чаму? Цяжка будзе цяпер на амерыканскім рынку некаму прадаваць прадукцыю — бар’ер вельмі высокі. Куды? Па ўсім свеце яна расцякацца будзе, у тым ліку і да нас. І нехта будзе канкурыраваць па імпартнай прадукцыі на нашым рынку. Ад гэтага цэны не растуць. Таму не факт, што цэны з-за гэтага могуць вырасці. У Злучаных Штатах Амерыкі — так, у Кітаі — так. Можа, па нейкіх таварах гэта дойдзе і да нас. Але я неяк па-сялянску сказаў: давайце не будзем спяшацца, паназіраем і пачакаем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што эканоміка ЗША, вядома, займае значную долю ў сусветным ВУП (ацэначна, каля чвэрці), але гэта ўсё ж не 75 працэнтаў і яе ўплыў не настолькі ўсёабдымны. «Амерыканцы паднялі пошліны на тавары, якія па імпарце ўвозяць. А ўвозяць шмат. Іх ВУП прыкладна 25 працэнтаў, з улікам долара і іншага. Вядома, яны малайцы, але гэта чвэрць, а не 75 працэнтаў. І ты з усім светам уступіў у вайну!» — сказаў кіраўнік дзяржавы аб рашэнні Дональда Трампа павысіць пошліны для шэрага краін свету.

Пры гэтым, паводле слоў Лукашэнкі, выказванні Трампа былі эмацыянальнымі, нават зневажальнымі, а рашэнні — непаслядоўнымі. Ён спачатку аб’явіў аб увядзенні пошлін, а праз некаторы час адступіў.

«Гэта фантом. Вось ён ляпнуў языком, а потым падумалі, падумалі: не, нешта небяспечнае. Дык, перш чым ляпаць языком, ты ж падумай. Там шмат разумных, талковых людзей, якія палічаць і скажуць: гэта можна рабіць, гэта нельга, а калі павышаць, то трэба спачатку перагаварыць. А калі з Кітаем эканамічна ваяваць, то дакладна трэба сесці за стол перагавораў і перагаварыць», — заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўспрымае тое, што адбываецца, спакойна. «Мы не спяшаючыся будзем займацца тым, чым займаемся. Мы перажылі і перажываем з Расіяй разам такія бар’еры і пошліны, санкцыі, што далей ужо няма куды. Таму асабліва перажываць наконт гэтага не трэба. А прывядзе гэта да росту цэн ці не прывядзе — паглядзім», — сказаў ён.

«Шаленства ў ЗША і па ўсім свеце, гандлёвыя войны… Я неяк сябе спакойна адчуваю. Мы з-за гэтага не загінем, гэта дакладна. У нас хапае ведаў, уменняў, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Мы зробім усё, каб нашы людзі нармальна жылі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»