Грамадства

Ці спатрэбіцца беларусам парасон? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 21 сакавіка 

Фота з архіва 20 сакавіка, Мінск . Пра надвор’е 21 сакавіка расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу ноччу будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж). Днём чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»