Грамадства

Ці могуць адмяніць урокі з-за маразоў, расказалі ў Мінадукацыі 

Фота з архіва 1 лютага, Мінск . Ці могуць адмяніць школьныя заняткі з-за маразоў, расказалі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Паводле прагнозаў на 2 лютага, тэмпература паветра ўначы і раніцай у некаторых раёнах краіны дасягне 31-33 градусаў марозу. Рашэнне аб прыпыненні заняткаў у школе можа прымацца мясцовымі выканкамамі ў выпадку, калі тэмпература будзе зафіксавана на адзнацы мінус 20 градусаў і ніжэй. У сувязі з гэтым мясцовыя органы кіравання адукацыяй загадзя даводзяць да бацькоў інфармацыю аб арганізацыі навучальных заняткаў і падвозе вучняў.

У ведамстве заўважылі, што з улікам умоў надвор’я ў канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ва ўстанову адукацыі незалежна ад тэмпературы. У гэтым выпадку па месцы знаходжання дзяцей павінны быць забяспечаны максімальна бяспечныя ўмовы, а таксама неабходна загадзя папярэдзіць выхавальніка дзіцячага сада або класнага кіраўніка. Калі дзіця застаецца дома, то дадатковыя дакументы ва ўстанову адукацыі прадастаўляць не трэба. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»