Чаго чакаць ад стамбульскіх перагавораў? Меркаванне ваеннага аналітыка
Аляксандр Алесін. Фота з архіва 14 мая, Мінск . Незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА абазначыў, якія крокі могуць быць прыняты па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне на чарговым этапе перагавораў, якія павінны адбыцца ў Стамбуле 15 мая.
Ваенны аналітык выказаў меркаванні адносна магчымага прадстаўніцтва ад Расіі на гэтым раўндзе перагавораў. «Эксперты лічаць, што Уладзімір Пуцін прышле туды важнага, але не самага галоўнага перагаворшчыка — на ўзроўні начальніка дэпартамента Міністэрства замежных спраў або яго намесніка, або, у самым лепшым для Зяленскага выпадку, міністра замежных спраў», — адзначыў ён.
На думку эксперта, было б лагічна пачынаць размову з узгаднення дэталей. «Гэта значыць, як будзе адбывацца развядзенне, кантроль, як будуць выконвацца папярэднія ўмовы Уладзіміра Пуціна — дэнацыфікацыя, дэмілітарызацыя і іншыя гарантыі. Чакаецца вельмі дзейная, сур’ёзная размова, да якой, я думаю, Зяленскі не гатовы. І далей — трэба ўжо глядзець за «ваўкамі», якія стаяць за ім. Гэта людзі, якія не даруюць яму памылкі, — тыя, хто быў у прэзідэнтах, тыя, хто рыхтуецца ў прэзідэнты, і тыя алігархі, якіх ён пакрыўдзіў. Таму ў выпадку, калі Зяленскі пакажа слабасць, калі ён не зможа праявіць сілу, не выключана, што яго проста з’ядуць яго заклятыя сябры-сапернікі», — заявіў Аляксандр Алесін.
*Праект створаны за кошт мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.