Цэны на малако ў Літве за 10 месяцаў выраслі на чвэрць
Фота з архіва 25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя закупачная цана натуральнага малака за першыя дзесяць месяцаў бягучага года ў Літве вырасла амаль на 24 працэнты. Аб гэтым паведамляюць літоўскія СМІ.
Яшчэ летам паведамлялася, што Літва з’яўляецца адным з лідараў у ЕС па росце цэн на малако. Тэндэнцыя на падаражанне на гэты час захоўваецца. Таксама ў пяцёрцы лідараў па малочнай дарагоўлі знаходзяцца балтыйскія суседзі Літвы — Латвія і Эстонія.
Разам з тым, згодна з данымі апошніх апытанняў, многія грамадзяне Літвы маюць фінансавыя цяжкасці. 17 працэнтаў літоўцаў ацэньваюць сваё фінансавае становішча як дрэннае, некаторым з іх не хапае грошай нават на базавыя прадукты харчавання.-0-




