Будаўніцтва жылля: вынікі і планы
Будаўнічы комплекс з’яўляецца драйверам беларускай эканомікі.
У 2021-2025 гг. уведзена ў эксплуатацыю 21,7 млн кв.м агульнай плошчы жылля.
У прыватнасці, у 2025 годзе пабудавана 4,57 млн кв.м жылля (101,6% ад гадавога задання).
Узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём* — 30,4 кв.м на чалавека.
Прынятая дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2026-2030 гады накіравана на задавальненне патрэбнасці грамадзян у даступным і камфортным жыллі.
Узровень забяспечанасці насельніцтва жыллём да 2030 года — 33 кв.м на чалавека.
Штогадовы аб’ём будаўніцтва жылля — каля 4 млн кв.м.
У жыллёвым будаўніцтве акцэнт зроблены на індывідуальным і арэндным жыллі.
Да 2030 года ў агульным аб’ёме жыллёвага будаўніцтва:
арэнднае жыллё — каля 25%,
індывідуальнае жыллё ** — не менш як 40%.
Паэтапнае павелічэнне будаўніцтва арэнднага жылля:
2026 год — 650 тыс. кв.м, 2027 год — 900 тыс. кв.м, 2028 год — 1050 тыс. кв.м, 2029 год — 1150 тыс. кв.м, 2030 год — 1250 тыс. кв.м.
Усяго за пяць гадоў увод арэнднага жылля складзе 5 млн. кв.м.
У студзені 2026 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ўведзена ў эксплуатацыю 162,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.
*у разліку на аднаго жыхара, у цэлым па рэспубліцы
**аднакватэрныя (блакіраваныя) дамы
Крыніцы: Мінбудархітэктуры Беларусі, Белстат.






