Брыштэль прызнаны лепшым іграком года па пляжным футболе
Ігар Брыштэль. Фота асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола» 28 кастрычніка, Мінск . Ігар Брыштэль прызнаны лепшым іграком Беларусі па пляжным футболе ў сезоне 2025 года,
Па выніках галасавання, у якім прынялі ўдзел члены выканкама Федэрацыі пляжнага футбола, трэнеры нацыянальнай каманды і беларускіх клубаў, суддзі нацыянальных спаборніцтваў, журналісты і балельшчыкі, Ігар Брыштэль набраў 138 балаў. У завершаным сезоне 38-гадовы Ігар Брыштэль стаў уладальнікам «сярэбранага мяча» і лепшым бамбардзірам чэмпіянату свету на Сейшэлах, забіўшы 11 мячоў. Зборная Беларусі заваявала сярэбраныя медалі планетарнага форуму, уступіўшы ў фінале бразільцам. У нацыянальнай зборнай Ігар Брыштэль выступае з 2009 года, а з 2019-га ён гуляе ў піцерскім «Крышталі», у складзе якога шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Расіі.
Яго аднаклубнік Алег Гапон заняў другое месца па выніках галасавання, а галкіпер Міхаіл Аўгустаў замкнуў першую тройку лепшых ігракоў Беларусі.






