Больш за 70 заявак паступіла на ўдзел у фестывалі мастацтваў «ВёскаFest-2026» у Маладзечне
Фота Маладзечанскага раённага цэнтра культуры 25 сакавіка, Мінск . Больш за 70 заявак паступіла на ўдзел у сёмым адкрытым фестывалі мастацтваў «ВёскаFest-2026» у Маладзечне. Аб гэтым расказалі ў раённым цэнтры культуры.
Сёмы адкрыты фестываль мастацтваў «ВёскаFest-2026» пройдзе 28 сакавіка на базе Маладзечанскага раённага цэнтра культуры.
«Па традыцыі ўдзельнікамі фестывалю стануць салісты, дуэты, творчыя калектывы ўсіх узроставых груп, уключаючы дзяцей да 6 гадоў. Сёлета было пададзена 75 заявак. Чакаем канкурсантаў з розных рэгіёнаў Беларусі, уключаючы абласныя цэнтры. Праграма фестывалю праводзіцца ў намінацыях: вакал, харэаграфія, інструментальнае выкананне, тэатр, мода, у якіх будуць названы імёны пераможцаў», — расказалі ў цэнтры культуры.
Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў фестывалю будзе прафесійнае журы. «Узначаліць яго салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Вольга Неўмяржыцкая, у склад журы ўвойдзе інструменталіст Дзяніс Угорцын, а таксама харэограф Дзмітрый Шэмет і інш. Для ўдзельнікаў фестывалю гэта каштоўны вопыт работы на сцэне і магчымасць заявіць пра сябе», — расказалі ў цэнтры.






