Больш за 400 дамоў згарэлі з-за лясных пажараў у Канадзе
Фота РІА Навіны 4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 400 дамоў згарэлі з-за лясных пажараў у канадскай правінцыі Саскачэван, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Свае дамы ў Саскачэване былі вымушаны пакінуць 9 тыс. чалавек. Паводле даных мясцовых улад, гэта лічба не канчатковая і ў бліжэйшыя дні яна можа павялічыцца да 15 тыс.
Моцнымі ляснымі пажарамі ў краіне таксама ахоплены правінцыі Альберта і Манітоба, аднак даныя аб нанесеным агнём уроне пакуль не называліся.
У трох правінцыях загад на абавязковую эвакуацыю атрымалі ўжо звыш 25 тыс. чалавек. Для іх транспарціроўкі задзейнічаны ўсе сілы, у тым ліку ваенна-транспартная авіяцыя.-0-