Эканоміка

Больш за $390 млн. Беларусь падпісала рэкордную колькасць кантрактаў на MILEX-2025

24 мая, Мінск . Беларусь падпісала рэкордную колькасць кантрактаў на выстаўцы MILEX-2025 у Мінску, агульная сума якіх перасягнула $390 млн. Аб гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.

Выстаўка MILEX-2025 праходзіла з 21 па 24 мая і чарговы раз пацвердзіла статус найважнейшай пляцоўкі для дэманстрацыі дасягненняў ваенна-прамысловага комплексу і ўмацавання стратэгічнага партнёрства. Яе ўдзельнікамі сталі 150 кампаній з Беларусі, прадстаўнікі Індыі, Ірана, Кітая, Пакістана і Расіі, а таксама афіцыйныя дэлегацыі з амаль 30 краін. За час работы выстаўкі яны абмеркавалі ўвесь спектр актуальных праблем, які стаіць перад зброевай галіной і навуковай супольнасцю.

Паводле слоў Дзмітрыя Пантуса, у параўнанні з папярэдняй выстаўкай у 2023 годзе мерапрыемства істотна прырасло па колькасці прадстаўленых на ім кампаній і сумах падпісаных кантрактаў.

«Мы пабілі рэкорд мінулай выстаўкі MILEX, калі ў нас было кантрактаў на $277 млн, — адзначыў Дзмітрый Пантус. — У гэтым годзе — крыху больш як $390 млн. Мы вельмі цесна працуем з Расійскай Федэрацыяй, кааперацыйныя сувязі дасягнулі свайго апагея, і сёння ВТС (ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. — Заўвага ) паміж нашымі краінамі знаходзіцца на своеасаблівым максімуме. Ні адзін выраб Расійскай  Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь без сумесных паставак не абыходзіцца. І мы ўжо нават не лічым гэта за замежны прадукт. Шмат рэалізуецца сумесных доследна-канструктарскіх работ».

Дзмітрый Пантус звярнуў увагу, што паміж краінамі сёння завяршаецца фарміраванне праграмы па ВТС да 2030 года. Нягледзячы на на​​ціск і санкцыі, плённае супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці прадаўжаецца, а сама сфера актыўна развіваецца. «Шмат работы зроблена для таго, каб мы адчувалі сябе ўпэўнена, — дадаў ён. — І мы прадаўжаем адчуваць сябе ўпэўнена — гэта плён сапраўднай і шчырай сумеснай работы».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»