Спорт

Больш за 300 барцоў з 14 краін: турнір памяці Мядзведзя стартаваў у Мінску

Фота з архіва 20 лютага, Мінск . У сталічным Палацы спорту стартаваў 55-ы Міжнародны турнір Гран-пры па вольнай барацьбе памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя,

На традыцыйныя спаборніцтвы ў Мінску заявіліся больш за 300 спартсменаў з 14 краін, у тым ліку прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы. У спісе ўдзельнікаў практычна ўсе лідары беларускай каманды, сярод іх медалісты Алімпійскіх гульняў 2020 года Магамедхабіб Кадзімагамедаў, Ірына Курачкіна і Ванеса Каладзінская, якая вярнулася на дыван пасля перапынку.

«Турнір стане ўнутраным адборам на красавіцкі чэмпіянат Еўропы, мы ацэнім форму нашых дзяўчат на фоне замежных спартсменак. Для маладзёжнай каманды гэта кантрольны старт перад кантынентальным форумам, які стартуе ўжо праз тры тыдні, — сказаў галоўны трэнер каманды па жаночай барацьбе Ваграм Аганесян. — Нядаўна мы прымалі ўдзел у Кубку Івана Ярыгіна ў Краснаярску, два такія буйныя турніры запар павінны ідэальна падвесці спартсменаў да выступленняў на сусветнай арэне. Радуе, што мемарыял Мядзведзя кожны год набірае абароты, дабаўляецца больш гасцей з-за мяжы. Гэта плюс для нашай краіны».

20 лютага ў Палацы спорту пройдуць папярэднія і паўфінальныя паядынкі ў пяці вагах у мужчын (да 61, 70, 79, 86 і 125 кг) і жанчын (да 50, 57, 59, 65 і 68 кг), фіналы ў гэтых катэгорыях адбудуцца ў суботу. У заключны дзень турніру, 22 лютага, будуць разыграны медалі ў вагах да 57, 65, 74, 92 і 97 кг у хлопцаў і да 53, 55, 62, 72 і 76 кг у дзяўчат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»