Больш за 230 заявак паступіла на нацыянальны конкурс «РадыёТрыумф»
Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Больш за 230 заявак паступіла на нацыянальны конкурс «РадыёТрыумф». Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення электронных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Ганчарова,
Імёны пераможцаў у 17 намінацыях нацыянальнага конкурсу «РадыёТрыумф» назавуць 19 лістапада ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. «Для мяне як арганізатара было прыемна адзначыць, што колькасць заявак на першы конкурс перасягнула 230 — 234 заяўкі мы атрымалі, 225 з іх дапусцілі для агляду журы. У самім конкурсе з нашых 59 радыёпраграм паўдзельнічала 37», — расказала Аляксандра Ганчарова.
Паводле яе слоў, членамі журы была праведзена тытанічная работа. «Кожную заяўку трэба было не толькі прагледзець, але яшчэ і праслухаць, паглядзець, наколькі яна адпавядае неабходным крытэрыям. Пераможцы і намінанты ў 17 намінацыях ужо вызначаны, назавём мы іх 19 лістапада ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Дзякуй вялікі за такую актыўнасць, таму што, напэўна, няпроста было нават сфарміраваць заяўку, калі ты ўдзельнічаеш першы раз. А трэба было сабраць архіўныя матэрыялы, бо мы разглядалі работы за 2023-2024 гады», — адзначыла начальнік упраўлення.
Згодна з палажэннем, конкурс будзе праводзіцца раз у два гады. «Ужо сёння можна паціху фарміраваць тыя заяўкі, якія вы будзеце падаваць на другі конкурс «РадыёТрыумф». Тыя, хто ў гэтым годзе пабаяўся або не сабраў архіўныя матэрыялы, рыхтуйцеся, мы будзем вас чакаць для ўдзелу ў другім конкурсе», — дадала Аляксандра Ганчарова.




