Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Фота з архіва 4 лістапада, Мінск . Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё АПК і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэнаў і медалёў, ганаровых званняў удастоены 61 работнік арганізацый аграпрамысловага комплексу.
Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў і дырэктар ААТ «Отар» Чачэрскага раёна Таццяна Струк. Яшчэ пяць чалавек — ордэнам Пашаны. Гэта аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм МТК «Германішкі» КСУП «Гудагай» Астравецкага раёна Гелена Дрэма, дырэктар ААТ «Хоцімскі льнозавод» Мікалай Курзянкоў, аператар машыннага даення ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Кіраўскага раёна Галіна Лёгкая, трактарыст-машыніст КУВСГП Верхнядзвінскага раёна «Каханавічы» Васіль Мароз і вадзіцель аўтамабіля ААТ «Шлях новы» Ляхавіцкага раёна Уладзімір Пабягайла.
Вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі». Сярод іх — аператар машыннага даення ААТ «Грыцкевічы» Нясвіжскага раёна Таццяна Гусева, трактарыст-машыніст кааператыва «Ларынаўка» Аршанскага раёна Яўген Мяльніцкі, галоўны аграном ААТ «Спорава» Бярозаўскага раёна Іван Пракурат, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет» Гомельскага раёна Святлана Рускіх і токар кааператыва «Свіцязянка-2003» Карэліцкага раёна Віктар Урбановіч.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Іх удастоены галоўны аграном СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна Іван Галавенка, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернага цэха нумар 1 ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна Таццяна Далганосава, дырэктар ААТ «Святая Воля» Івацэвіцкага раёна Уладзімір Любушак, трактарыст-машыніст ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Андрэй Новікаў і начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП «Брылёва» Гомельскага раёна Вячаслаў Струк.
Заслугі яшчэ 40 чалавек адзначаны Падзякай Прэзідэнта. У іх ліку галоўны аграном ААТ «Круглянскі Рассвет» Сяргей Астроўскі, дырэктар Шчучынскай птушкафабрыкі Андрэй Красоўскі, вядучы інжынер-тэхнолаг Мінскага малочнага завода нумар 1 Таццяна Міхнавец, жывёлавод сельгаспрадпрыемства «Рыдомльскі» Талачынскага раёна Наталля Рогава і трактарыст-машыніст ААТ «Гарадзілава» Аляксандр Сцефановіч.





