Беларускія грацыі заваявалі два медалі на этапе сусветнага Кубка выкліку ў Пекіне
Фота belarus_gymnastics_association 21 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсменкі выйгралі два медалі на другім этапе сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы 2026 года, які прайшоў у сталіцы Кітая,
У заключны дзень турніру, 21 чэрвеня, серабро ў практыкаванні з трыма абручамі і дзвюма парамі булаў узялі нашы Паліна Аляксандрава, Сафія Барысевіч, Валерыя Мальковіч, Ганна Шакун, Кір’яна Шаўцова і Таісія Ярчак. Лепшы вынік паказалі гаспадыні дывана з Кітая, тройку замкнулі расіянкі. Таксама нашы грацыі сталі восьмымі ў праграме з пяццю мячамі, а напярэдадні заваявалі бронзу ў групавым мнагабор’і.
У індывідуальных спаборніцтвах беларуска Дар’я Вярэніч паказала шосты вынік у фінале са стужкай, а яе суайчынніца Ганна Каменшчыкава заняла пятае месца ў практыкаванні з булавамі і сёмае — з мячом. Днём раней Вярэніч і Каменшчыкава былі ў асабістым мнагабор’і 8-й і 11-й адпаведна. Тры залатыя ўзнагароды ў Пекіне ўзяла Сафія Ільцеракова з Расіі.
Этап Кубка выкліку ў Кітаі стаў першым за некалькі гадоў турнірам пад эгідай World Gymnastics, на якім нашы грацыі выступілі з нацыянальнай сімволікай. Трэці і заключны этап розыгрышу пройдзе на наступным тыдні ў Румыніі. Фінал Кубка свету адбудзецца ў сярэдзіне ліпеня ў Італіі, а галоўны старт сезона-2026 — чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы — з 12 па 16 жніўня прыме Германія.






