Інфаграфіка

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Бярэзінскі біясферны запаведнік — унікальны прыродны комплекс, прыродаахоўная тэрыторыя самага высокага рангу*.

У 2025 годзе запаведніку спаўняецца 100 гадоў (утвораны ў 1925 годзе).

Бярэзінскі запаведнік — частка міжнароднай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый, атрымаў вядомасць як эталон некранутай прыроды.

Уключаны:

у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў (1979);

у Еўрапейскую сетку біягенетычных рэзерватаў (1994);

у Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў (2010).

Унікальнасць Бярэзінскага запаведніка:

выключная разнастайнасць розных тыпаў лясоў, балот, пойменных лугоў, азёр, вялікіх і малых рэк;

больш за 2 тыс. відаў раслін;

больш за 50 відаў млекакормячых і звыш 240 відаў птушак;

у дзікіх умовах насяляе еўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых — лось, зубр, мядзведзь, воўк і рысь.

Асаблівую значнасць маюць захаваныя ў некранутым выглядзе вялікія балотныя масівы чорнаальховых лясоў з комплексам рэдкіх відаў раслін і жывёл (балоты пакрываюць больш як 60% тэрыторыі).

Асноўная плошча запаведніка (больш за 95%) належыць басейну Бярэзіны.

Галоўная гістарычная славутасць запаведніка — Бярэзінская водная сістэма**, пабудаваная ў 1797-1805 гадах на месцы гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».

*Па класіфікацыі Міжнароднага саюза аховы прыроды (IUCN) запаведнік адпавядае катэгорыі 1а (строга ахоўваемы прыродны рэзерват (участак Дзікай прыроды).

**Стварэнне сістэмы дазволіла ўстанавіць скразныя водныя зносіны паміж рэкамі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Пры яе збудаванні было прарыта 6 каналаў, узведзена 14 шлюзаў і пабудавана 6 плацін.

Крыніца: ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», Мінпрыроды, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»