Эканоміка

Без бар’ераў у гандлі. З чым звязаны курс у ЕАЭС на выкарыстанне ДАСТ, расказала Маргунова 

Фота gosstandart.gov.by 20 чэрвеня, Мінск . Якія задачы ў галіне тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі ставіць перад партнёрамі Беларусь як старшыня ў 2025 годзе з органах ЕАЭС, у інтэрв’ю ўдакладніла кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова.

З моманту зацвярджэння першых рэгламентаў саюза прайшло больш за 10 гадоў, таму сёння востра стаіць пытанне аб неабходнасці ацэнкі іх навукова-тэхнічнага ўзроўню. Яна будзе праводзіцца, як было заўважана, не радзей за адзін раз у пяць гадоў. План ужо зацверджаны і прадугледжвае ацэнку 29 дзеючых рэгламентаў. З іх 5 замацаваны за Беларуссю: на трактары, нізкавольтнае абсталяванне, электрамагнітную сумяшчальнасць, наяўнасць небяспечных рэчываў у электратэхніцы і маркіроўку харчовай прадукцыі.

«Важна разумець, што галоўным інструментам у рэалізацыі абавязковых патрабаванняў тэхрэгламентаў ЕАЭС выступае стандартызацыя, — звярнула ўвагу кіраўнік камітэта. — Работы па яе сістэмным развіцці замацаваны ў Стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Краіны саюза ўзялі курс на выкарыстанне міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ). Стандарты такога статусу прымяняюцца і ў СНД, што садзейнічае безбар’ернаму гандлю з дзяржавамі Садружнасці, якія не ўваходзяць у еўразійскую пяцёрку».

Сёння можна адназначна гаварыць, што стварэнне ЕАЭС надало новы імпульс міждзяржаўнай стандартызацыі ў СНД. На гэта ўказваюць лічбы: калі да 2010 года на прасторы СНД у год прымалася каля 300 ДАСТ, то з 2011 па 2024 год — звыш 800.

Для выканання тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС прымяняецца больш за 5880 ДАСТ. На бліжэйшы час, паводле слоў кіраўніка Дзяржстандарту, трэба стварыць больш як 2 тыс. ДАСТ, і ў гэтай рабоце краінам важна каардынаваць намаганні, каб фонд стандартаў быў сучасным, дакументы з’яўляліся своечасова, а інфраструктура іх распрацоўкі ўлічвала лічбавыя фарматы.

«Па нашай ініцыятыве на пасяджэнні Савета кіраўнікоў па стандартызацыі, які пройдзе на IV Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску, будзе разгледжана пытанне аб вызначэнні прыярытэтных напрамкаў работ па стандартызацыі ў ЕАЭС. Уключэнне, напрыклад, такіх напрамкаў, як нізкавугляродны парадак дня і арганічная прадукцыя і вытворчасць, якія цяпер актуальны для еўразійскай пяцёркі, павінна мець падтрымку стандартамі, — упэўнена Алена Маргунова. — Безумоўна, пры распрацоўцы тэхнічных рэгламентаў і міждзяржаўных стандартаў, як і змяненняў у іх, узнікаюць спрэчкі. Але ўсе гэтыя моманты абмяркоўваюцца на нарадах рознага ўзроўню, і, як вынік, дасягаецца рашэнне, якое задавальняе ўсіх».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»