Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-люты склалі 6,5 млрд рублёў
Фота з архіва 20 сакавіка, Мінск . У Беларусі за студзень-люты выкарыстана 6,5 млрд рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Удзельная вага Мінска ў агульным аб’ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 23 працэнты. У Мінскай вобласці выкарыстана 20,9 працэнта інвестыцый, у Гомельскай вобласці — 13,6 працэнта, Брэсцкай — 13,4 працэнта, Гродзенскай — 10,4 працэнта, Віцебскай — 9,5 працэнта, Магілёўскай — 9,2 працэнта.
Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы — 46,8 працэнта, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 37,6 працэнта, іншыя работы і затраты — 13,3 працэнта, аб’екты інтэлектуальнай уласнасці — 2,3 працэнта.
Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 40,6 працэнта, прыватныя — 53,9 працэнта, замежныя — 5,6 працэнта.






