У Маскве чакаюць візіту Уіткафа і Кушнера пасля заключэння мемарандума ЗША з Іранам
Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер. Фота Reuters 16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэмль разлічвае, што амерыканскія перагаворшчыкі Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыедуць у Маскву для перагавораў па Украіне пасля падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж Вашынгтонам і Тэгеранам. Аб гэтым заявіў журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, паведамляе ТАСС.
«Мы чакаем, што пасля таго, як будзе падпісана пагадненне або мемарандум у пятніцу, адкрыецца магчымасць для таго, каб два добра вядомыя нам прадстаўнікі — Уіткаф і Кушнер — прыехалі ў Маскву для сустрэчы з нашым кіраўніцтвам», — сказаў ён.
Ушакоў таксама адзначыў, што расійскі і амерыканскі лідары Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у час нядзельнай тэлефоннай размовы не абмяркоўвалі магчымасць арганізацыі ў ЗША сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. Паводле яго слоў, Расія не атрымлівала ні ад каго такіх прапаноў.-0-




