Беларусы заваявалі тры медалі Еўразійскага Кубка па скачках у ваду
Фота з архіва 31 сакавіка, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды IV Кубка Еўразійскіх краін па скачках у ваду, які завяршыўся ў Южна-Сахалінску,
Удзел у спаборніцтвах прынялі скакуны з шасці краін: Беларусі, Расіі, Аргенціны, Арменіі, Кубы і Эквадора. Усяго спартсмены разыгралі восем камплектаў медалёў — у сольных і сінхронных скачках з 3-метровага трампліна і 10-метровай вышкі сярод мужчын і жанчын. Прадстаўнікі нашай каманды заваявалі адну сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды. У сінхронных скачках з трампліна другое месца занялі Яўген Кандратовіч і Мацвей Лупека, які таксама стаў трэцім у асабістым турніры. Яшчэ адну бронзу ў сінхронных скачках з вышкі выйгралі Аляксандр Каласкоў і Сяргей Малашонак. Усе залатыя медалі IV Кубка Еўразійскіх краін дасталіся расіянам.