Беларусы сустрэнуцца з грэкамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ па футболе
Фота з архіва 12 лістапада, Мінск . Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) сёння пачнуць выступленне ў першым кваліфікацыйным раўндзе першынства Еўропы,
У стартавым паядынку групы 3 у турэцкім Манаўгаце падапечныя Сяргея Сасноўскага сустрэнуцца з равеснікамі з Грэцыі (пачатак гульні ў 13.00), у другім туры 15 лістапада беларусы будуць сапернічаць з гаспадарамі спаборніцтваў турэцкімі футбалістамі, а 18 лістапада завершаць турнір матчам з камандай Ліхтэнштэйна.
У элітны раўнд адборачнага турніру юніёрскага ЧЕ выйдуць па дзве лепшыя каманды з 13 квартэтаў, а таксама лепшая зборная з тых, што зоймуць трэція месцы. Матчы элітнага этапу адбудуцца вясной 2026 года. Фінальная стадыя кантынентальнага першынства сярод юніёраў з удзелам васьмі каманд пройдзе з 28 чэрвеня па 11 ліпеня на футбольных палях Уэльса, каманда якога вызвалена ад кваліфікацыі.






