Спорт

Беларусы Шаклеіна і Лабастаў сталі пятымі ў сінгл-міксце на чэмпіянаце Расіі 

Фота з архіва sport5.by 10 студзеня, Мінск . Беларускія спартсмены ўвайшлі ў топ-5 адзіночнай змешанай эстафеты на першым этапе чэмпіянату Расіі па біятлоне 2026 года ў Іжэўску,

Удзел у сінгл-міксце прынялі 27 пар з розных рэгіёнаў РФ, а таксама тры беларускія каманды. Лепшым з нашых дуэтаў стаў тандэм Ірыны Шаклеінай і Мікіты Лабастава, які з адным кругам штрафу і дзевяццю дадатковымі патронамі замкнуў пяцёрку мацнейшых. Ад бронзы беларусаў аддзялілі ўсяго пяць секунд. Чэмпіёнамі Расіі ў адзіночнай змешанай эстафеце сталі Наталля Шаўчэнка і Кірыл Бажын са Свярдлоўскай вобласці.

За крок ад дзясяткі лепшых спыніўся яшчэ адзін наш дуэт у складзе Ксеніі Варабей і Сцяпана Данілава, пара Ганна Макарская — Аляксандр Галяк паказала дваццаты рэзультат. Лідары нацыянальнай каманды па біятлоне Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Ганна Сола і Дзінара Смольская трэніруюцца ў Славеніі і прапускаюць першы этап чэмпіянату Расіі.

Праграму спаборніцтваў у Іжэўску 11 студзеня завершаць вялікія мас-старты на 60 чалавек. Жаночая гонка стартуе ў 10 гадзін раніцы, мужчыны пабягуць на дыстанцыю ў 12.45. Раней па выніках індывідуальнай гонкі ў хлопцаў нашы Сцяпан Данілаў і Аляксандр Галяк занялі сёмае і дзявятае месцы адпаведна, сярод дзяўчат беларускі Ксенія Варабей і Вікторыя Шашкова размясціліся ў канцы трэцяга дзясятка. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»