Беларускія велагоншчыкі ўзялі чатыры медалі на старце турніру ў Маскве
Фота з архіва 29 кастрычніка, Мінск . У Маскве стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку з удзелам беларускіх спартсменаў,
У першы дзень турніру ўдзельнікі разыгралі медалі ў двух відах праграмы. Перамогу ў жаночай гонцы па ачках атрымала наша Валерыя Сцепанец, трэці рэзультат паказала Ангеліна Соліна. У мужчын беларус Аляксандр Глова заняў другое месца ў гіце на 200 метраў з ходу, у гэтай жа дысцыпліне сярод юніёрак Ангеліна Шастак замкнула тройку лепшых. У другі дзень, 29 кастрычніка, спартсмены вызначаць мацнейшых у індывідуальных і парных гонках праследавання. Міжнародныя спаборніцтвы ў Маскве завершацца ў пятніцу.






