Беларускія тэнісісткі стартуюць у кваліфікацыі Уімблдонскага турніру
Фота sport5.by 24 чэрвеня, Мінск . Беларускія тэнісісткі стартуюць у кваліфікацыі Уімблдонскага турніру — трэцяга з серыі «Вялікага шлема»,
Першай з беларусак на травяныя корты Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба выйдзе Хрысціна Дзмітрук (203-і нумар рэйтынгу WTA), якая сустрэнецца з кітаянкай Ван Сіюй (165). Саперніцай Ірыны Шымановіч (170) будзе брытанская тэнісістка Амелія Раецкі (421), а Аляксандра Сасновіч (108) згуляе з іспанкай Карлотай Марцінес Сірэс (228). Каб прабіцца ў асноўную сетку Уімблдона тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.
Дзве беларускі адразу стартуюць з асноўнага этапу — першая ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка (105). Сёння Азаранка правядзе матч 1/8 фіналу турніру ў нямецкім Бад-Хомбургу супраць польскай тэнісісткі Ігі Свёнтак (8).
Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 30 чэрвеня па 13 ліпеня.