Спорт

Беларускія шашысты заваявалі тры медалі на старце чэмпіянату Еўропы 

Фота БФШ 18 красавіка, Мінск . Беларускія шашысты заваявалі тры ўзнагароды на старце чэмпіянату Еўропы па шашках-64 у турэцкім Кемеры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Першыя камплекты ўзнагарод кантынентальнага форуму былі разыграны ў класічнай праграме, удзел у якой прынялі 48 шашыстаў з 16 краін. Па выніках спаборніцтваў у мужчын сярэбраны медаль заваяваў Ігар Міхальчанка, на трэцюю прыступку п’едэстала падняўся Георгій Таранін. Бронзавым прызёрам сярод жанчын стала Вікторыя Нікалаева.

18 красавіка на чэмпіянаце Еўропы адбудзецца турнір па хуткіх шашках, у суботу спартсмены вызначаць лепшых у маланкавай праграме.
Фота Мінспорту

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»