Беларускія грацыі заваявалі 12 медалёў на спаборніцтвах у Іспаніі
Настасся Саласі Дар’я Вярэніч 28 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсменкі заваявалі тузін узнагарод міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Grand Premium 2025, які прайшоў у Іспаніі,
У актыве нашай каманды шэсць залатых, тры сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. У заключны дзень спаборніцтваў сеніёркі вызначылі лепшых у асобных відах. Чатыры медалі ў чатырох фіналах выйграла Дар’я Вярэніч: беларуска ўзяла золата ў кампазіцыях з булавамі і абручом, а таксама стала другой са стужкай і трэцяй з мячом. Перамогі ў гэтых практыкаваннях атрымала Настасся Салас, на рахунку якой да таго ж бронза ў праграме з булавамі. Яшчэ адно серабро дабавіла Аліна Рэчкіна (абруч).
Напярэдадні нашы грацыі занялі ўсе тры прызавыя месцы ў мнагабор’і — поспех святкавала Вярэніч, Салас паказала другі рэзультат, Рэчкіна замкнула тройку. Акрамя таго, на верхнюю прыступку п’едэстала па выніках мнагабор’я ў прэюніёрак паднялася беларуска Вера Канапацкая.