Спорт

Беларускія грацыі заваявалі 11 узнагарод на турніры ў Грузіі

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 6 красавіка, Мінск . Беларускія спартсменкі выйгралі больш за дзясятак медалёў міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Keti Cup у Тбілісі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У актыве нашай каманды тры залатыя, чатыры сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды. У сеніёрак чатыры медалі прынесла Ганна Каменшчыкава, якая перамагла ў практыкаваннях з абручом, мячом і мнагабор’і, а таксама замкнула тройку са стужкай. Чатырохразовым прызёрам стала і Ніколь Лявута, на яе рахунку тры сярэбраныя (абруч, булавы, стужка) і бронза ў мнагабор’і.

Акрамя таго, у юніёрскім заліку беларуска Вера Канапацкая заняла другое месца ў практыкаванні са стужкай і трэцяе — з булавамі, а Настасся Ільенка паказала трэці вынік у праграме з абручом. Удзел у спаборніцтвах у Тбілісі таксама прынялі грацыі з Грузіі, Расіі, Латвіі, Малдовы, Кіпра, Азербайджана і Сірыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»