Спорт

Беларускія грацыі выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі з нацыянальнай сімволікай 

Фота НАК 24 мая, Мінск . Выканаўчы камітэт Еўрапейскай федэрацыі гімнастыкі (European Gymnastics) зняў усе абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
European Gymnastics аднавіла ў правах беларусаў і расіян услед за міжнароднай федэрацыяй (World Gymnastics) і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК. Рашэнне ўступае ў сілу з 24 мая 2026 года. Бліжэйшым стартам, на якім нашы грацыі выступяць з нацыянальнай сімволікай, стане чэмпіянат Еўропы ў Варне з 27 па 31 мая.
У Балгарыі ў індывідуальных спаборніцтвах сеніёрок і юніёрак Беларусь прадставяць Аліна Гарнасько, Дар’я Вярэніч, Ніколь Лявута, Кіра Бабкевіч, Ксенія Бандарэнка і Маргарыта Журовіч. У групавых практыкаваннях выступяць Паліна Аляксандрава, Сафія Барысевіч, Валерыя Мальковіч, Ганна Шакун, Кір’яна Шаўцова і Таісія Ярчак. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»