Спорт

Беларускі заваявалі чатыры бронзавыя ўзнагароды на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па боксе 

Фота з архіва 5 лістапада, Мінск . Беларускія спартсмены адкрылі лік медалям на чэмпіянаце Еўропы па боксе сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у сталіцы Арменіі Ерэване,

Першыя медалі нашай камандзе прынеслі дзяўчаты, якія выступаюць ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў. Таццяна Краснова (да 48 кг), Ірына Вінаградава (да 50 кг), Таццяна Трушкіна (да 54 кг) і Дар’я Слепчанка (да 66 кг) пацярпелі няўдачы ў паўфіналах — усе чатыры беларускі сталі ўладальніцамі бронзы, паколькі баі за трэцяе месца на турніры не праводзяцца.

Акрамя таго, у фіналы кантынентальнага форуму выйшлі нашы Марына Мулярчык, Дар’я Ляцко і Марыя Піліпенка. Паядынкі за золата пройдуць у Ерэване 10 лістапада. Усяго на чэмпіянаце Еўропы U23 нашу краіну прадстаўляюць 16 спартсменаў. У заяўку беларускай каманды на турнір сярод юніёраў да 18 гадоў, які праводзіцца паралельна, увайшлі 18 баксёраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»