Беларускі ўзялі серабро ў каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Расіі па веласпорце
Фота з архіва 21 кастрычніка, Мінск . У Санкт-Пецярбургу стартаваў чэмпіянат Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах з удзелам беларускіх спартсменаў,
У першы дзень спаборніцтваў удзельнікі разыгралі медалі ў камандных гонках праследавання. Жаночая зборная Беларусі ў складзе Ганны Церах, Ірыны Чуянковай, Ксеніі Шынкарэнка і Паліны Конрад заняла другое месца з рэзультатам 4 мін. 21,151 сек. Яшчэ адзін беларускі квартэт (Таісія Насковіч, Аліна Кароткіна, Валерыя Сцепанец, Ангеліна Соліна) размясціліся на чацвёртым радку, да бронзы не хапіла адной дзясятай секунды.
У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын нашы Яўген Каралёк, Дзяніс Мазур, Кірыл Гуцко і Сяргей Шаўчэнка паказалі пяты час. 22 кастрычніка на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку вызначацца прызёры ў асабістых гонках праследавання, у чацвер адбудуцца фіналы ў омніуме, гонцы з выбываннем і скрэтчы. У заключны дзень турніру ў Санкт-Пецярбургу 24 кастрычніка спартсмены выявяць лепшых у мэдысане.






