Інфаграфіка

Беларускаму радыё — 100 гадоў

15 лістапада 1925 г. у 18.30 у эфіры ўпершыню прагучала: «Увага! Гаворыць Мінск!».

У 1925 г. у Мінску пабудавана 75-метровая драўляная мачта, побач абсталявана студыя. У Мінску і Гомелі ўстаноўлены магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раёнах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстання.

З гісторыі Беларускага радыё

1928 г. — развіваецца правадное вяшчанне, упершыню праведзена радыёпераклічка гарадоў СССР з удзелам Мінска.

1930-я гг. — выходзяць перадачы ў прамым эфіры. У 1938 г. пачалося вяшчанне ў новым Доме радыё, дзе былі 3 новыя студыі.

З 1942 г. па 1944 г. у Маскве працавала радыёстанцыя «Савецкая Беларусь», вяла выпускі «Апошнія весткі» для партызанаў і падпольшчыкаў (выйшла 3,2 тыс. перадач, 15 трансляцый антыфашысцкіх мітынгаў).

1955 г. — з уводам Мінскага тэлевізійнага цэнтра пачала працаваць 2-праграмная радыёвяшчальная станцыя на ультракароткіх хвалях.

1960 г. — завершана поўная радыёфікацыя Беларусі.

У 1980-я гг. налічвалася 6 рэдакцый абласнога, 115 раённага, 12 гарадскога і 32 фабрычна-заводскага радыё.

1990-я гг. — пачаўся новы этап развіцця Беларускага радыёвяшчання (у сістэме Белдзяржтэлерадыёкампаніі).

У 2016 г. у краіне поўнасцю спыніла вяшчанне правадное радыё.

Беларускае радыё сёння — адзін з буйнейшых медыярэсурсаў краіны.

Уключае:

— 2 агульнанацыянальныя каналы (Першы нацыянальны, канал «Культура»),

— 3 радыёстанцыі («Радыус-FM», «Сталіца», «Беларусь»).

Крыніцы: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»