Спорт

Беларуска Барсукова стала другой у скачках у даўжыню на Дэфлімпійскіх гульнях 

Дзіяна Барсукова. Фота Мінспорту 24 лістапада, Мінск . Беларуска Дзіяна Барсукова заваявала другі асабісты медаль на XXV летніх Дэфлімпійскіх гульнях, якія праходзяць у Японіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Наша спартсменка заняла другое месца ў скачках у даўжыню, паказаўшы рэзультат 5,79 м. Перамогу ў гэтым відзе праграмы атрымала прадстаўніца Кубы (6,11 м). Раней у Токіа Барсукова стала бронзавым прызёрам у трайным скачку. На гэты момант у скарбонцы беларускай каманды 10 медалёў (2-4-4).

Дэфлімпійскія гульні — буйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы для спартсменаў з парушэннямі слыху. Нашу краіну ў Японіі прадстаўляюць 24 атлеты ў трох відах спорту: лёгкай атлетыцы, плаванні і барацьбе. Удзел у Гульнях прымаюць каля 3 тысяч чалавек з больш як 70 краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»