Эканоміка

Беларусь з’яўляецца адным з лідараў па пастаўках тавараў у рамках дзяржзакупак у ЕАЭС

Фота з архіва 30 снежня, Масква /Эдуард Півавар . Беларусь — адзін з лідараў па пастаўках тавараў у рамках дзяржзакупак у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым гаворыцца ў штогадовым аналітычным аглядзе «Дзяржаўныя (муніцыпальныя) закупкі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза», паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

У аглядзе адзначаецца, што ў 2024 годзе аб’ём дзяржзакупак у рамках ЕАЭС склаў $143,5 млрд, з якіх 73,9 працэнта — дзяржзакупкі тавараў (работ, паслуг) дзяржаў саюза, 26,1 працэнта — закупкі з трэціх краін. Праведзена 5,6 млн працэдур дзяржзакупак, з якіх амаль 70 працэнтаў — у электронным выглядзе, што сведчыць аб высокім узроўні лічбавізацыі гэтай сферы ў цэлым у ЕАЭС. Доля канкурэнтных працэдур склала больш як 50 працэнтаў ад усіх праведзеных працэдур і вырасла на 2,3 працэнта.

«У цэлым узаемныя пастаўкі тавараў (работ, паслуг) у рамках дзяржаўных закупак у ЕАЭС у 2024 годзе склалі $728,7 млн. Лідарамі ва ўзаемных пастаўках з’яўляюцца тавары (работы, паслугі) Расіі, на долю якіх прыпадае 46,5 працэнта ад агульнага аб’ёму трансгранічнага гандлю ў рамках дзяржзакупак, і Беларусі — 28,4 працэнта», — канстатавалі ў ЕЭК.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»