Палітыка

Беларусь у медыйнай прасторы РФ. Акуловіч і Захарава абмеркавалі супрацоўніцтва ў інфармсферы

Ірына Акуловіч і Марыя Захарава 19 студзеня, Масква /Эдуард Півавар . Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Ірына Акуловіч 19 студзеня правяла рабочую сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыяй Захаравай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

«Прадметна абмеркавалі бягучыя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, абмяняліся думкамі па асвятленні беларускай тэматыкі ў расійскай медыйнай прасторы. Намецілі тэрміны правядзення чарговага раўнда кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і работы са СМІ», — расказалі ў прэс-службе.

Ірына Акуловіч і Марыя Захарава разгледзелі таксама асобныя аспекты працэсу рэфармавання саюзных СМІ, станаўлення Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»