Інфаграфіка

Беларусь старшынствуе ў ЕАЭС

У 2025 годзе Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Прыярытэты* беларускага старшынства:

— развіццё тэхналагічнага патэнцыялу і кааперацыя,

— павышэнне харчовай бяспекі,

— завяшэнне фарміравання адзінай транспартнай прасторы,

— выраўноўванне ўмоў гаспадарчай дзейнасці, стварэнне празрыстага канкурэнтнага асяроддзя,

— абарона ўнутранага рынку,

— актывізацыя ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай трансфармацыі,

— развіццё міжнароднага супрацоўніцтва,

— дапаўненне эканамічнага трэка інтэграцыі праблематыкай з сацыяльнай і гуманітарнай сфер,

— пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

У 2025 годзе Беларусь прымае IV Еўразійскі эканамічны форум (26-27 чэрвеня, Мінск, ММВЦ).

Тэма — «Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы».

Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Мерапрыемства збярэ больш за 2,7 тыс. удзельнікаў з 33 краін.

У рамках дзелавой праграмы форуму:

— шэсць тэматычных блокаў, што ахопліваюць усе сферы ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС: фінансавая сфера, прамысловасць і АПК, энергетыка, развіццё ўнутранага рынку ЕАЭС, гандаль, транспарт, мытнае рэгуляванне, дзяржзакупкі, статыстыка і інш.;

— 35 тэматычных мерапрыемстваў.

Удзел у форуме прымуць каля 300 спікераў, асвятляць яго работу будуць 450 прадстаўнікоў СМІ.

Еўразійскі эканамічны форум — штогадовае дзелавое мерапрыемства. Пляцоўка для прамога і канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу, органаў улады, міжнародных арганізацый.

*Прыярытэты абазначаны ў звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў — членаў ЕАЭС, апублікаваным у студзені 2025 года.

Крыніца: МЗС Беларусі, ЕЭК.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»