Беларус Шамшурын стаў другім на 200-метроўцы батэрфляем на чэмпіянаце Расіі
Іван Шамшурын. Фота Мінспорту 18 красавіка, Мінск . Беларус Іван Шамшурын заняў прызавое месца на чэмпіянаце Расіі па плаванні 2025 года, які праходзіць у Казані,
У заключны дзень спаборніцтваў у Казані 23-гадовы спартсмен стаў прызёрам на сваёй кароннай дыстанцыі 200 метраў батэрфляем, на якой ён з’яўляецца рэкардсменам Беларусі. Па выніках ранішніх папярэдніх заплываў Шамшурын заняў першае месца сярод 60 удзельнікаў, а ў вячэрнім фінале беларус фінішаваў другім з часам 1 мін 56,90 сек. Перамогу атрымаў Аляксандр Кудашаў з Самарскай вобласці (1:56,26).
Напярэдадні да п’едэстала чэмпіянату Расіі па плаванні быў блізкі наш Рыгор Пякарскі, які паказаў чацвёрты вынік на 50 м батэрфляем. Усяго на турніры Беларусь прадставілі больш за 20 спартсменаў, лідары нацыянальнай каманды Ілья Шымановіч, Настасся Шкурдай, Аліна Змушко і Настасся Куляшова гэты старт прапусцілі.