Беларусь-Расія. Ключавыя даты саюзнага будаўніцтва
2 красавіка 2026 года адзначаецца 30-годдзе Дагавора аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які заклаў фундамент развіцця саюзнага будаўніцтва.
Гістарычны экскурс
2 красавіка 1996 года падпісаны Дагавора аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.
2 красавіка 1997 года — Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
25 снежня 1998 года — Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання.
8 снежня 1999 года — Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў дагавора.
Інтэграцыя ахапіла розныя сферы — ад эканомікі да культуры, рэалізуюцца маштабныя праекты ў прамысловасці (сёння 26 кааперацыйных праектаў), транспарце, сельскай гаспадарцы, высокіх і навукаёмістых тэхналогіях, праграмы імпартазамяшчэння.
Узаемны доступ да рынкаў даў магчымасць нарасціць аб’ём тавараабароту за мінулыя гады ў 8 разоў — з $6,5 млрд у 1996 годзе да амаль $55 млрд у 2025 годзе.
У 2026 годзе юрыдычнае афармленне атрымаў «Тавар Саюзнай дзяржавы»*.
Развіваецца гандаль паслугамі (транспартнымі, будаўнічымі, інфармацыйнымі).
Сустрэчныя інвестыцыі даюць эканомікам імпульсы для ўзаемазвязанага росту.
Важнай перагаворнай пляцоўкай выступае штогадовы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Беларусь і Расія цесна ўзаемадзейнічаюць у сферах знешняй палітыкі і абароны.
* 2 лютага 2026 года Саўмін Саюзнай дзяржавы прыняў пастанову «Аб наданні прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы». Таварам Саюзнай дзяржавы будзе лічыцца той, у кошце якога не менш як 50% беларускага або расійскага складніка.
Крыніцы: Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, адкрытыя крыніцы.






