Эканоміка

Беларусь паставіць на Сахалін для сортавыпрабаванняў 15 сартоў бульбы

Фота з архіва 25 красавіка, Мінск . На Сахалін, дзе пасяўная кампанія пачнецца ў сярэдзіне мая, Беларусь паставіць 15 сартоў бульбы для сортавыпрабаванняў. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава з намеснікам старшыні ўрада Сахалінскай вобласці Антонам Зайцавым, паведамілі ў прэс-службе сельскагаспадарчага ведамства.
Бакі абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння, уключаючы выкананне пратакола даручэнняў па выніках візіту губернатара расійскага рэгіёна Валерыя Лімарэнкі ў Беларусь у кастрычніку 2024 года. Юрый Горлаў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння, што даказваюць лічбы. Так, за студзень-люты 2025 года тавараабарот паміж нашай краінай і расійскім рэгіёнам вырас больш як у два разы, экспарт беларускай прадукцыі павялічыўся ў 2,2 раза. Асноўная задача — у далейшым нарошчванні ўзаемных паставак.
У рамках плана мерапрыемстваў на 2024-2026 гады Беларусь і Сахалінская вобласць разглядаюць перспектывы супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры, спорце і турызме. Асаблівая ўвага была ўдзелена пастаўцы на Сахалін 15 сартоў бульбы для сортавыпрабаванняў, там пасяўная кампанія пачнецца ў сярэдзіне мая.
Як удакладнілі ў Мінсельгасхарчы, Беларусь гатова пастаўляць у рэгіён тэхніку, насенную бульбу, малочныя прадукты, уключаючы дзіцячае харчаванне, і дзяліцца вопытам у сферы абыходжання з адходамі. Расійскі бок, у сваю чаргу, можа экспартаваць рыбную прадукцыю. Беларускі бок зацікаўлены ў прамых кантрактах з аптовымі пастаўшчыкамі.
Партнёры прадоўжаць шукаць кропкі росту для супрацоўніцтва на пляцоўцы Беларускага аграпрамысловага тыдня, які пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 3 па 7 чэрвеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»