Палітыка

Беларусь і в’етнамскі горад Хайфон будуць пашыраць міжрэгіянальнае партнёрства 

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам 20 лістапада, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў сустрэўся са старшынёй Народнага камітэта, намеснікам сакратара партыйнага камітэта г.Хайфон Ле Нгок Чау. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў В’етнаме.

Бакі адзначылі неабходнасць інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязей і абазначылі перспектывы іх пашырэння ў рамках стратэгічнага партнёрства. У якасці прыярытэтаў двухбаковых сувязей былі вызначаны развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, арганізацыя ўзаемных візітаў дзелавых дэлегацый. Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі сумесных праектаў у сферах турызму, адукацыі, навукі і культуры.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам устаноўлены 24 студзеня 1992 года. Палітычнае ўзаемадзеянне паміж краінамі, пабудаванае на традыцыйных адносінах дружбы, даверу і ўзаемаразумення, дынамічна развіваецца. Падтрымліваецца дыялог на вышэйшым узроўні.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»